42-гадовая Ума Турман пагадзілася зняцца ў порнафільме

Актрыса, якая толькі што выйшла з дэкрэтнага адпачынку, ужо дала згоду на ўдзел. Праўда, кажа Турман, цяпер яе мучае пытанне, як растлумачыць свой удзел у такім неадназначным праекце сваім дзецям. Асабліва акторка перажывае за тое, што фільм пабачыць старэйшая дачка Мая, якой ужо 14 гадоў, адзначае ej.by.

Па словах фон Трыера, фільм распавядзе  "пра эратычнае нараджэнне жанчыны — пра жанчыну, якая выявіла ў сабе эратызм". У цэнтры сюжэту 50-гадовая німфаманка Джо, якая на працягу фільма ўспамінае сваё жыццё.

Якая роля дастанецца Уме Турман, пакуль не вядома. Аднак вядома, што рэжысёр плануе зрабіць дзве версіі фільма — парнаграфічную і мяккую.

Фота — bestin.ua

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі