АГП занялася “крывавым дызайнам”

Грошы з гэтага фонду палітыкі абяцаюць накіраваць на падарункі ў дзіцячыя дамы, а таксама на падтрымку тых, хто пацярпеў ад рэпрэсій уладаў у адыходзячым годзе. Што да саміх мастацкіх твораў, то яны ўяўляюць сабой адбіткі далоняў кіраўнікоў партыі, а таксама такіх вядомых беларусаў, як Станіслаў Шушкевіч, Зінаіда Бандарэнка, Юры Хашчавацкі.

Малюнкі можна лічыць “крывавым дызайнам”, які стаў апошнім часам папулярным у свеце. Адбіткі далоняў размяшчаюцца ў тры гарызантальныя шэрагі, крайнія — белыя, а сярэдні шэраг — чырвоны, крывавага колеру. Гэта своеасаблівы намёк на нацыянальную сімволіку, бел-чырвона-белы сцяг. Жывапіс гэта даволі спецыфічны. Аднак старшыня АГП Анатоль Лябедзька спадзяецца, што карціны будуць мець поспех. “Чорны квадрат" Малевіча таксама не адразу зразумелі”, — сказаў палітык у жывым эфіры Еўрарадыё.

Фота: ucpb.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі