Аграрэнесанс у Лідскім замку: цёмныя бакі беларускай рэстаўрацыі (фота)
“Аграрэнесанс, сельскае барока, вясковы постмадэрн” — так выказваюцца беларускія аматары даўніны, якім ўдалося сфатаграфаваць замак не з параднага боку.
Сапраўды знішчальны фотарэпартаж з’явіўся на сайце vandrouka.by Тут крыва пакладзеная цэгла, абы-як заляпаная будаўнічым растворам, небяспечныя для перасоўвання лесвіцы, замураваныя “лішнія вокны” ў вежы, на якіх, лічаць аўтары фотарэпартажу, “не хапіла шклопакетаў” ды іншыя жахі рэканструкцыі па-беларуску.
Лідскі замак рэканструявалі ў 2010 году напярэдадні “Дажынак”.