Алесю Бяляцкаму выставілі абвінавачанне
Праваабаронцу пагражае да сямі гадоў пазбаўлення волі.
Як нагадвае сайт "Вясна", праваабаронцу вінавацяць ва ўтойванні прыбыткаў у асабліва буйным памеры. Да 14 жніўня будзе дзейнічаць ранейшая мера стрымання ў выглядзе ўзяцья пад варту. Пазней следства вырашыць альбо працягнуць гэтую меру, альбо змяніць яе на іншую.
Бяляцкаму пагражае пазбаўленне волі на тэрмін да сямі гадоў з канфіскацыяй маёмасці.
Фота: svobodanews.ru