Амбасадар Расіі ў Беларусі сустрэўся з жонкамі палітвязняў

10 лютага амбасадар Расіі ў Беларусі Аляксандр Сурыкаў сустрэўся з жонкамі Аляксея Міхалевіча, Зміцера Бандарэнка і Мікалая Статкевіча.

Як паведаміла БелаПАН Мілана Міхалевіч, сустрэча была "даволі працяглай". "Падчас гутаркі амбасадар некалькі разоў паўтарыў фразу пра тое, што ўлада павінна быць вялікадушная і літасцівая да сваіх грамадзян. Ён таксама адзначыў, што ў пытанні вызвалення людзей пазіцыя Расіі супадае з еўрапейскай пазіцыяй, і нагадаў пра нядаўнюю заяву міністра Лаўрова", — сказала Міхалевіч.

Яна таксама паведаміла, што амбасадару быў перададзены зварот да прэзідэнта Расіі Зміцера Мядзведзева. У лісце, у прыватнасці, утрымліваецца просьба да Мядзведзева зрабіць "усё магчымае, каб уразуміць беларускія ўлады, якія запусцілі махавік рэпрэсій, які сёння перамолвае лёсы тысяч людзей у Беларусі".

Ліст падпісалі сваякі палітвязняў, у тым ліку Ала Саннікава, Вольга Бандарэнка, Уладзімір Халіп, Люцына Бельзацкая, Дар'я Карсак, Надзея Радзіна, Ульяна Кобец, Уладзімір Палажанка, Марына Адамовіч, Мілана і Алена Міхалевіч, Зоя Яўменава, Марына Фядута.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі