Амерыканскія навукоўцы высветлілі, што мышы ўмеюць спяваць хорам
Пра гэта паведамілі біёлагі універсітэтаў Дзюка (штат Каліфорнія, ЗША) і Тулейн (штат Луізіяна).
Аказалася, што калі некалькі мышэй-самцоў знаходзяцца ў адной клетцы з прыгожай мышой жаночага полу, яны пачынаюць спяваць. Мышы пішчаць ў аднолькавым рытме і адной мелодыяй, гаворыцца ў дакладзе біёлагаў. Навукоўцы таксама даказалі, што мышы могуць падладжваць свой голас да голасу суседа.
Адкрыццё было зроблена ў час вывучэння мозгу грызуноў. Высветлілася, што яны здольныя запамінаць гукі і пачутыя ад супляменнікаў мелодыі. Але людзі, на жаль, не могуць насалодзіцца мышынымі спевамі. Грызуны спяваюць у частотным дыяпазоне 50-100 кілагерц, і мы можам пачуць толькі піск.