Анатоль Лябедзька па БТ прапанаваў апрануць чыноўнікаў у памперсы

Нагадаем, ён з'яўляецца кандыдатам у дэпутаты па Старавіленскай акрузе № 105 у Мінску.

Між іншым, Лябедзька падчас свайго выступу паказаў памперс. Ён распавёў, што ў Беларусі ў дамах састарэлых норма — 1 памперс на чалавека на 3 дні.

"Вось бы беларускіх чыноўнікаў, ідэолагаў апрануць у гэты памперс на тры дні, можа тады мы мелі б адэкватную сацыяльную палітыку", — сказаў палітык.

Ён таксама гаварыў пра тое, што колькасць праваахоўнікаў у нашай краіне не адпавядае рэальнай сітуацыі з бяспекай. Пры гэтым Анатоль Лябедзька паказаў плюшавага мішку, падобнага на тых, што ў ліпені з самалёта скідвалі шведы. Ён нагадаў, што ў Беларусі ёсць палітзняволеныя і назваў гэты факт нацыянальнай ганьбай.

Фота — bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі