Андрэй Мікалаеў спыніў галадоўку ў падтрымку Саннікава
Ён распачаў яе 27 студзеня пасля таго. як стала вядома, што палітвязню не задаволілі прашэнне аб памілаванні.
Як паведамляе "Народная воля", да Мікалаева звярнулася Ірына Халіп, якая папрасіла спыніць акцыю, што не мае шанцаў на поспех у сённяшніх умовах.
Нагадаем, што Андрэй Мікалаеў сам быў фігурантам справы, распачатай па падзеях на плошчы Незалежнасці 19 снежня 2010 года.