Антыкрызісныя захады толькі паглыбяць крызіс у Беларусі?

Як адзначаецца ў матэрыялах банка, Беларусь перажывае жорсткі крызіс плацёжнага балансу. Гэты крызіс выклікалі вялікія аб’ёмы дырэктыўнага крэдытавання, хуткі рост пенсій і заробкаў, а таксама мяккая грашова-крэдытная палітыка. Эксперты лічаць няправільным тое, што беларускія ўлады выкарыстоўваюць цяпер адміністрацыйныя рычагі рэгулявання абменнага курса, паведамляе TUT.by

“Гэтыя крокі могуць яшчэ болей паглыбіць крызіс”, — робяць выснову аналітыкі ЕБРР.

Згодна з ліпеньскім прагнозам, у бягучым годзе эканоміка Беларусі вырасце на 5%. У траўні гэты паказнік ацэньваўся ў 3%. А вось інфляцыю прадказваюць на ўзроўні 36% за год. Між тым толькі за першае паўгоддзе спажывецкія кошты ў краіне выраслі на 36,2%.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі