Апазіцыйная партыя рыхтуе больш за 100 пікетаў
Яны запланаваныя па ўсёй краіне на 19 снежня і мусяць інфармаваць насельніцтва аб магчымай непразрыстай прыватызацыі буйных прадпрыемстваў.
Такое рашэнне прыняў палітсавет Аб’яднанай грамадзянскай партыі.
Дэвіз акцый: "Выкралі выбары, каб прадаць краіну". Актывісты АГП будуць падаваць заяўкі, каб атрымаць дазвол на правядзенне пікетаў, паведамляе БелаПАН.
Фота — bymedia.net