Арганізатар Народнага сходу ў Гомелі галадае

Там ён адбывае пяцісуткавы арышт, паведамляе БелаПАН. Адмова ад ежы і вады стала формай пратэсту супраць несправядлівага рашэння суда. Нагадаем, што паводле судовага рашэння, Васіля Палякова прызналі вінаватым у арганізацыі Народнага сходу. Прычым абвінавачанне грунтавалася на паказаннях двух сведкаў, якіх нават не выклікалі ў суд.

Яны заявілі, што знайшлі ў сваіх паштовых скрынях улёткі, на якіх быў пазначаны тэлефон Палякова і пазванілі па гэтым нумары. У тэлефоннай размове іх нібыта запрасілі прыйсці на Народны сход. Тады сведкі заявілі, што звязаліся з гарвыканкамам, дзе ім паведамілі: дазволу на такое мерапрыемства не было. Пасля гэтага абураныя грамадзяне нібыта звярнуліся ў міліцыю.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі