Астраномы знайшлі незвычайную планету ў "заселенай" зоне
Адна з планет зоркі 55 Рака, якая знаходзіцца на адлегласці 40 св.г. ад Зямлі, можа быць прыдатнай для існавання на ёй вады ў вадкім стане.
Такую выснову зрабіла група астраномаў, якая вывучала планетную сістэму свяціла. Зорка 55 Рака — жоўты карлік, як і наша Сонца, а яе пара — чырвоны карлік 55 Рака f — мае пяць планет. Адна з іх каля 74% часу праводзіць у "заселенай" зоне. Гэта рэгіён, знаходзячыся ў якім, планета можа мець воду ў вадкім стане. Калі ў яе атмасферы ўтрымліваецца шмат вуглякіслага газу, то парніковы эфект можа зрабіць магчымым існаванне вады ў вадкім стане нават па-за "заселенай" зонай.
Нагадаем, што ў дадзены момант найбольш перспектыўным кандыдатам на званне патэнцыйна прыдатнай для існавання жыцця планетай з'яўляецца планета Gliese 581d, якая знаходзіцца ад нас на адлегласці 20.5 светлавых год.