Ваў! Фрыкі і аматары трапічнага басу! Вас чакае наша Beach Bass Stage!

Хочаш апынуцца ў самым цэнтры тропікаў і адчуць смак гэтага лета? Гайда на арт-пікнік Freaky Summer Party, дзе Еўрарадыё традыцыйна з 34mag.net і канцэртным агенцтвам Bopromo падрыхтуюць для сваіх заўсёднікаў цікавую дзею. Дзея гэта будзе называцца Beach Bass Stage, а на сцэне і вакол яе адбудзецца шмат розных цікавостак. Распавядае арганізатар імпрэзы Аляксандр Карнейчук:

“Мы прывозім трапічную музыку, трапічны бас з Літвы, таксама нас будзе падтрымліваць трапічнай музыкай з Беларусі і DJ Papa Bo. Па актыўнасцях: у нас будзе конкурс масак, хэндмэйд-рэпартажы, мы запросім дарагіх сяброў-капаэйрыстаў, якія станчаць бразільскі бэйлі-фанк, а ўвечары ажыццявяць афрыканскі “крывавы” рытуал”.

А ўвогуле Freaky Summer Party парадуе наведвальнікаў рознабаковымі майстар-класамі, бодзі-артам, ёгай, графіці, дзіцячымі пакойчыкамі — то бок, на свята можна смела ехаць з дзецьмі, басейнамі, купаннем у рацэ, хэндмэйд-марозівам і кексамі з гарбатай. Свята адбудзецца 4 жніўня на рацэ Іслач у 30 кіламетрах ад Мінску ў бок Ракава. Пачатак імпрэзы ў 14.00.Кошт квіткоў ад 70 да 100 тысяч рублёў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі