Аўтар перфоманса "Мусарок" асуджаны на 12 сутак арышту

У аўторак суд Ленінскага раёна сталіцы прызнаў яго вінаватым ў непадпарадкаванні патрабаванню супрацоўніка міліцыі, інфармуе БелаПАН.

Нагадаем, Амельчанка стаў вядомы пасля перфомансу "Мусарок", які зладзіў сёлета на "Чарнобыльскім шляху". У панядзелак ён заявіў, што мяркуе балатавацца дэпутатам у Палату прадстаўнікоў. Сёлета Іван Амельчанка ўжо правёў за кратамі 40 сутак адміністрацыйнага арышту.

У аўторак таксама прайшлі суды над маладафронтаўцамі. Раман Васільеў быў асуджаны на 12 сутак арышту, Уладзімір Яроменак — на 15.

Праваабаронцы мяркуюць, што затрыманні актывістаў звязаныя з заўтрашнім прыездам у Мінск расійскага прэм'ера Дзмітрыя Мядзведзева. Ён будзе ўдзельнічаць у паседжанні Савета міністраў Саюзнай дзяржавы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі