Байкот матчу футбольнай зборнай роўны байкоту краіны

Па яго словах, той, хто заклікае да байкоту матчаў футбольнай зборнай, заклікае ісці супраць краіны. Заява прагучала на прэс-канферэнцыі, прысвечанай падрыхтоўцы да адборачных матчаў чэмпіянату свету супраць Іспаніі ды Грузіі.

Гэтак Сафар'ян пракаментаваў заклік значнай фанацкай групоўкі Б-12 не хадзіць на гульню з іспанцамі, перадае БелаПАН. Нагадаем, што заўзятары пратэстуюць супраць высокіх коштаў на квіткі, празмерна жорсткай, на іх думку, працэдуры догляду пры ўваходзе на стадыён "Дынама" і "хамскіх паводзінаў міліцыі".

Прадстаўнік БФФ падкрэслівае, што аб'ект пратэсту быў абраны няправільна, бо нацыянальная зборная — гэта не каманда кіраўніцтва федэрацыі футбола. Сафар'ян кажа, што зразумее, калі яго машыне праб'юць колы або перашкодзяць яму працаваць у кабінеце.

Дарэчы, на сёння на матчы з Іспаніяй і Грузіяй прададзена каля 1300 білетных пакетаў. Кошты на квіткі змяншаць не плануецца. Матч з Іспаніяй пройдзе 12 кастрычніка, з Грузіяй — 16 кастрычніка.

Фота — byaki.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі