Беларусь накіравала заяўку ў Балонскі сакратарыят
Наша краіна мяркуе такім чынам далучыцца да Еўрапейскай прасторы вышэйшай адукацыі.
Як заявіў БЕЛТА першы намеснік міністра адукацыі Аляксандр Жук, Беларусь гатовая ўзяць на сябе адказнасць па ўкараненні палажэнняў Балонскай дэкларацыі ў нацыянальную сістэму адукацыі. Заяўку на ўключэнне краіны ў Балонскі працэс могуць разгледзіць на чарговай канферэнцыі 26-27 красавіка 2012 года.
Беларусь з 2002 года ўкараняе пэўныя прынцыпы еўрапейскай адукацыі. Напрыклад, уведзеная двухузроўневая сістэма вышэйшай адукацыі, уведзеныя стандарты новага пакалення і зроблены таксама шэраг іншых захадаў.