Беларусь прайграе Польшчы ў матчы Кубка Дэвіса — 0:2
Ён пачаўся ў пятніцу ў палацы спорту Лодзі. Пераможца атрымае права ў будучым сезоне гуляць у першай лізе.
У стартавай сустрэчы Дзмітрый Жырмант прайграў Лукашу Кубату — 1:6, 4:6, 2:6, а Уладзімір Ігнацік саступіў Ежы Яновічу — 6:7, 2:6, 3:6.
У суботу — парны паядынак з удзелам Максіма Мірнага/Аляксандра Бурага і Марціна Маткоўскі/Марыюша Фірстэнберга. На нядзелю прызначаныя паядынкі Ігнаціка і Кубата, Жырманта і Яновіча.
Нагадаем, што для перамогі ў матчы патрэбныя тры выйгрышы.