Беларусь запросіць міжнародных назіральнікаў на парламенцкія выбары 2012
Cтаршыня Пастаяннай камісіі Рады Рэспублікі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы Ніна Мазай сказала, што не бачыць падстаў для незапрашэння.
Беларусь захоўвае намер запрасіць міжнародных назіральнікаў, у тым ліку АБСЕ, на хуткія парламенцкія выбары, якія павінны прайсці ў 2012 годзе. Пра гэта заявіла сёння журналістам старшыня Пастаяннай камісіі Рады Рэспублікі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы Ніна Мазай, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Што да нашых абавязанняў перад АБСЕ і іншымі парламенцкімі арганізацыямі, якія фарміруюць структуры назірання, яны застаюцца. Чаму ж мы павінны казаць пра тое, што не будзем супрацоўнічаць?" - адзначыла Ніна Мазай.