Беларусам прапануюць набыць білет у оперу і атрымаюць бясплатную візу

З восені 2012 года грамадзяне Беларусі змогуць атрымаць бясплатную турыстычную візу ў Польшчу, калі пры гэтым набудуць білет у оперу, паведамляе Kurier Poranny. Ініцыятарам такой рэкламнай кампаніі з’яўляецца генеральны консул Польшчы ў Гродна Анджэй Хадкевіч.

Набыць білет у оперу можна будзе ў беларускіх турыстычных фірмах. Плануецца, што новы будынак Падляшскай оперы і філармоніі адкрые свае дзверы ў канцы верасня. Адразу пасля гэтага і распачнецца выдача бясплатных візаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі