Беларускага біятланіста знялі з дыстанцыі — сапернікі абагналі яго на круг

Перамогу ў ёй святкаваў Крыстаф Зуман з Аўстрыі. Беларусь прадстаўляў толькі Юрый Лядаў. На першым агнявым рубяжы ў яго заклініла патрон, пасля былі два промахі. На другім агнявым рубяжы беларус зноў двойчы прамахнуўся. А пасля трэцяга круга суддзі знялі Лядава з гонкі, паколькі сапернікі абагналі яго на адзін круг, інфармуе БЕЛТА.

Дар'я Домрачава ў гонцы пераследу на 10 км была толькі 11-й, на 4-х агнявых рубяжах у яе былі чатыры промахі.

17 сакавіка пройдуць жаночы і мужчынскі мас-старты. Ніхто з беларускіх біятланістаў не заваяваў права на ўдзел у апошнім старце сезона, а жаночую зборную прадставяць Дар'я Домрачава і Надзея Скардзіна.

Фота — interfax.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі