Беларуская аўдыторыя Twitter складае больш за 339 тысяч чалавек
Большасць з іх (57%) — жанчыны, 51% мае вышэйшую адукацыю, амаль 59% жывуць у Мінску.
24% — ва ўзросце 19-24 гадоў, 20% — 25-34 гадоў. Штодня сайт сацыяльнай сеткі наведваюць каля 67 тысяч чалавек. Пра гэта сведчыць даследаванне gemiusAudience, праведзенае ў лютым сёлета.
Нагадаем, на пачатак года ў свеце налічвалася 383 млн карыстальнікаў Twitter. У Расіі іх налічвалася 1,5 млн, ва Украіне — 500 тысяч. Яшчэ нядаўна лічылася, што ў Беларусі каля 95 тысяч карыстальнікаў гэтай сацыяльнай сеткі.