Беларускі музыка Генадзь Лоска выпускае ў Польшчы другі альбом

На прылаўках польскіх крамаў ён з’явіцца 16 красавіка, паведамляе інтэрнэт-старонка гурта.

Першы альбом гурта “Hazardzista” выйшаў напрыканцы 2011 года. Нейкі час ён уваходзіў у пяцёрку найлепш прадаваных альбомаў у Польшчы і атрымаў статус “залатога альбома”.

Перад гэтым беларус стаў у Польшчы пераможцам першага сезона музычнага конкурсу “Х–Factor”.

Генадзю Лоску 38 гадоў. Ён нарадзіўся ў Белазерску, на пачатку 90-х пераехаў з Гродна ў Варшаву разам са сваім гуртом “Seven B”. Пасля заснаваў сольны музычны праект, які, аднак, сур'ёзнага камерцыйнага поспеху не меў. Да перамогі ў конкурсе зарабляў тым, што граў на вуліцах Варшавы.

Фота — gienekloskaband.art.pl

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі