Беларускія актывісты сустрэліся з кіраўніцтвам Мінюста Польшчы (фота)

Адзначым, што гэтая сустрэча стала магчымая пасля агульнага звароту ў міністэрства прадстаўнікоў арганізацый Цэнтр "Супрацоўніцтва без межаў" Ігара Шчэкарэвіча, "Звязу на карысць дэмакратыі ў Беларусі" Анатоля Міхнаўца, "Еўрапейскай Беларусі" Дзмітрыя Бародкі, а таксама праваабаронцы Андрэя Жукаўца.

Як паведамляе прэс-служба Цэнтра "Супрацоўніцтва без межаў", беларускія актывісты гаварылі пра пераслед на працягу 12 гадоў беластоцкім судом Андрэя Жукаўца, пра скандальнае рашэнне суда ў Быдгашчы аб фактычнай забароне бел-чырвона-белага сцяга на спартыўных мерапрыемствах у Польшчы і магчымасць скасавання дамовы аб беларуска-польскім прававым супрацоўніцтве, па якім Беларусі былі выдадзеныя банкаўскія дадзеныя Алеся Бяляцкага.

Падчас сустрэчы была дасягнута дамоўленасць, што для вырашэння гэтых праблемных пытанняў такія сустрэчы будуць праходзіць рэгулярна.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі