Беларускія біятланісты — шостыя ў змяшанай эстафеце
1 сакавіка ў Нямеччыне стартаваў чэмпіянат свету па біятлоне.
За нашу зборную выступалі Надзея Скардзіна, Дар'я Домрачава, Сяргей Новікаў і Яўген Абраменка. Адзначым, што Сяргей Новікаў свой этап прайшоў трэцім, ён не дапусціў ніводнага промаху на агнявых рубяжах.
А перамаглі ў эстафеце нарвежцы, другія — славенцы, трэція — немцы.