Беларусы Варшавы ў гадавіну тэракту ўсклалі кветкі да амбасады ЗША (фота)

Таксама актывісты ўшанавалі памяць ахвяраў тэракту 11 верасня 2001 года хвілінай маўчання.

Нагадаем, што 11 верасня 2001 года чальцы тэрарыстычнай арганізацыі “Аль-Каіда” захапілі чатыры пасажырскія самалёты. Два з іх яны накіравалі на вежы Сусветнага гандлёвага цэнтра ў Нью-Ёрку, а два іншыя — на Пентагон і, як мяркуецца, на Белы дом або Капітолій. Усе самалёты, акрамя апошняга, дасягнулі мэтаў. Ахвярамі тэрактаў сталі 2977 чалавек.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі