“Белтэлекам” хоча забяспечыць Байнэт “цяжкім кантэнтам”
У першую чаргу відэаролікамі, фільмамі, музыкай, праграмамі і сеткавымі гульнямі.
Гэта дасць магчымасць зменшыць нагрузку на знешні інтэрнэт-шлюз і скараціць выдаткі, звязаныя з імпартам паслуг, растлумачыў дырэктар “Белтэлекама” Сяргей Папкоў.
Ён таксама паведаміў, што ў бліжэйшы час база абанентаў шырокапалоснага інтэрнэт-доступу нацыянальнага аператара складзе 1,4 млн. чалавек. Усяго ж да 1 верасня кампанія разлічвае давесці лік карыстальнікаў да 2 мільёнаў, паведамляе БелТА.