На трасе спартовец зняў штаны перад біятланісткамі (відэа)
Нарвежац Эміл-Хегле Свэндсан прызнаўся, што гэта ён быў тым эксгібіцыяністам.
Здарэнне адбылося падчас жаночага мас-старту, які днямі праходзіў у расійскім горадзе.
"Ды там была ўся наша каманда, — цытуе словы Свэндсана "Советский спорт". — Нават Марцін і Сімон Фуркад удзельнічалі. Яны таксама здымалі штаны, але проста не патрапілі ў аб'ектывы тэлекамер".
Нарвежскі біятланіст кажа, што гэта ўжо стала традыцыяй. Хтосьці з жаночай каманды паказаў на трасе Свэндсану грудзі і ён з сябрамі вырашыў адказаць. "Мы спрабавалі схавацца ў лесе, але не выйшла: злавіў аператар", — шкадуе біятланіст.