Брэстаўчане пратэстуюць супраць смуроду ў горадзе

Акцыю распачала грамадзянская кампанія "Гавары праўду!". Падпісанты патрабуюць прыбраць прычыны смуроду ў горадзе, інфармуе БелаПАН.

Нагодай для акцыі сталі скаргі брэстаўчан, якія жывуць у дам у цэнтры горада каля ракі Мухавец. Людзі наракалі на непрыемны пах, які ўжо не першы год запаўняе іх кватэры і хаты, а ўлады дагэтуль не вырашылі гэту праблему.

Акрамя звароту брэсцкія актывісты падавалі заяўкі ў гарвыканкам на тры пікеты ў лістападзе. На акцыях яны таксама хацелі прыцягнуць увагу ўладаў да праблемы смуроду ў Брэсце. Правядзенне ўсіх пікетаў гарвыканкам забараніў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі