Брэсцкія гандбалісты ледзь не падарваліся ў Македоніі
Выбух адбыўся 3 снежня ў часе трэніроўкі гандбольнага клуба імя Мяшкова ў горадзе Бітала, куды брэстаўчане прыехалі на матч 1/16 фіналу Кубка Кубкаў.
Як паведамляе прэс-служба Беларускай федэрацыі гандбола, у выніку выбуху частку трыбуны вынесла на пляцоўку. Ніхто з беларускіх гандбалістаў і прадстаўнікоў трэнерскага штабу не пацярпеў. Але ж трэніроўка была сарваная, каманду экстрана эвакуявалі.
Тым не менш беларусы паспяхова правялі матч супраць каманды “Пелістэр 08”. Гульня пачалася ў запланаваны час і завяршылася з лікам 26:25 на карысць брэстаўчан. Але ж за 15 секунд да завяршэння гульні на пляцоўку кінулі петарду.