Бясплатная раздача грошай ўсім ахвочым будзе абмежаваная
Так віцэ-прэм'ер Сяргей Румас акрэсліў намеры ўрада узмацніць кантроль за выдачай і выкарыстаннем льготных дзяржкрэдытаў.
Выступаючы сёння ў парламенце, Румас рэзка крытыкаваў выдачу крэдытаў сельгасарганізацыям пад гарантыі мясцовых органаў улады. На яго думку, на месцах бракуе кантролю за выкарыстаннем льготных дзяржкрэдытаў, эфектыўнага выкарыстання пазычаных сродкаў. Такая сітуацыя склалася не толькі ў аграсектары, але і ў прамысловасці. У якасці прыкладу намеснік старшыні Саўміна прывёў сітуацыю, якая склалася на Мінскім аўтамабільным заводзе.
"Урад будзе абмяжоўваць гэтую бясплатную раздачу грошай усім ахвочым", — канстатаваў Румас.