Былы палітвязень Сяргей Каваленка 2 гады будзе на ўліку
У панядзелак яго выклікалі ў віцебскую міліцыю, дзе паведамілі, што да пагашэння судзімасці ён будзе знаходзіцца на прафілактычным уліку.
Як паведамляе Радыё Свабода, між іншым, міліцыянты распытвалі ў Каваленкі, ці мае ён татуіроўкі.
Нагадаем, Сяргей Каваленка быў памілаваны кіраўніком дзяржавы і вызвалены з магілёўскай калоніі ўвечары 26 верасня. За кратамі ён знаходзіўся ад снежня 2011-га. У лютым сёлета Каваленка быў асуджаны на 2 гады і 1 месяц калоніі агульнага рэжыма за вывешаны два гады таму ў Віцебску на галоўнай ёлцы горада бела-чырвона-белы сцяг.
Сяргей Каваленка дома (фотарэпартаж)
Каваленка: Прашэнне аб памілаванні падпісаў без раскаяння і прызнання віны