Чыноўнікі вінавацяць Мікалая Чарнавуса ў самаўпраўстве

Па словах Чарнавуса, з Баранавіцкага гарвыканкама ў пракуратуру быў накіраваны ліст. У ім гаворыцца, што актывіст парушае заканадаўства пры стварэнні грамадскага аб’яднання ўкраінскай дыяспары “Кабзар”. Таксама яго вінавацяць у абразе ўлады. Нагодай для гэтага стала тое, што Чарнавус назваў махлярствам паўторныя выбары Савету цэнтральнага базару, якія правяло кіраўніцтва рынку.

Па словах Чарнавуса, уціск на яго пачаўся таму, што ён падаў у гарвыканкам дзве заявы. Актывіст хоча правесці ў горадзе ў гэтым месяцы пікет пад лозунгам “Улада супраць дружбы народаў” і мітынг, у якім плануецца ўдзел 400 прадпрымальнікаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі