Дар'я Домрачава выйграла індывідуальную гонку на 15 км
Беларуская спартсменка пачала кубак свету па біятлоне ў Эстэрсундзе з перамогі, прычым з салідным адрывам ад саперніц.
Яна прабегла 15 км за 47,25 хвіліны. На чатырох вагнявых рубяжах наша суайчынніца прамахнулася двойчы. Анна Нілсан са Швецыі прайграла Домрачавай 1 хвіліну і 8 секунд, яна мела толькі адзін промах. Трэцяй на фініш прыйшла немка Магдалена Нойнэр з трыма недакладнымі стрэламі, якая саступіла лідару 1 хвіліну і 41 секунду.
Гэта ўжо чацвёртая перамога Домрачавай на этапах Кубка свету.