Дэпутат Віталь Бусько ужо распачаў новую выбарчую кампанію?

Плакат з віншаваннем ад яго імя 1 ліпеня можна было ўбачыць на трамвайным прыпынку “Электроніка”, што на Лагойскім тракце. Дзеючы парламентарый, напэўна, скарыстаў набліжэнне ідэалагічнага свята 3 ліпеня, каб нагадаць пра сябе выбаршчыкам акругі, інфармуе spring96.org

Спадар Бусько з’яўляецца старшынём сталай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага схода РБ па міжнародных справах і сувязях СНД. На парламенцкіх выбарах у 2008 годзе ён атрымаў перамогу менавіта на Усходняй выбарчай акрузе №107.


Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі