Дому дзіцяці пры гомельскай жаночай калоніі споўнілася 50 гадоў

У Доме дзіцяці пры калоніі №4 гадуюць дзяцей да 3 год. Яго стварылі ў лістападзе 1961 года. На сёння даглядаць гадаванцаў дома дапамагаюць студэнты-валанцёры з гомельскіх ВНУ. Таксама частымі гасцямі тут бываюць прадстаўнікі дабрачыннай каталіцкай арганізацыі “Карытас”.

Зняволеных маці пускаюць сюды да дзяцей на грудное кармленне і прагулку, а ўсю працу па даглядзе за дзецьмі выконваюць работнікі дома дзіцяці. За паўстагоддзя праз гэтую спецыялізаваную ўстанову прайшло болей за 2 тысячы дзяцей, перадае БелаПАН.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі