Двое муляраў з брыгады Паўлоўскага адклікалі свае подпісы
Гэта адбылося пасля таго, як з рабочымі сустрэліся прадстаўнікі адміністрацыі і прафкаму кампаніі "Прамжылбуд".
Нагадаем, што брыгада з 15 чалавек напісала заявы на звальненне. Гэтак магілёўскія муляры вырашылі падтрымаць свайго калегу Аляксея Паўлоўскага, з якім адміністрацыя адмаўляецца працягваць працоўны кантракт.
Як перадае Радыё "Свабода", двое рабочых заявілі, што падпісаліся пад агульнай заявай, бо іх у гэтым пераканаў Паўлоўскі. Цяпер яны змянілі сваё меркаванне. Між тым брыгадзір Аляксандр Спірыдонаў не збіраецца адклікваць свой подпіс.