Дзень тэатра "Свабодны тэатр" адзначыў абнаўленнем спектакля New York'79

"Хто яшчэ не быў тут?" — запытаўся перад пачаткам спектакля рэжысёр New York'79 Уладзімір Шчэрбань. Траціна залі падняла рукі. "Ну вось, а хацелі зрабіць невялічкі прагляд для сяброў", — усміхнуўся рэжысёр.

Вяртанне "Свабоднага тэатра" да мінскіх гледачоў адбылося 27 сакавіка 2011 года — у Міжнародны дзень тэатра, што само па сабе сімвалічна. Акцёры выйшлі да гледачоў з новай версіяй спектакля New York'79 паводле рамана амерыканскай пісьменніцы Кэці Акер. Прэм'ера пастаноўкі адбылася 4 чэрвеня 2010 года.

Прапануем вашай увазе відэафрагмент, запісаны ў залі. Гэта некалькі хвілінаў, якімі пачынаецца спектакль — першае з’яўленне акцёраў на мінскай публіцы пасля працяглых амерыканскіх гастроляў. Папярэджваем: у спектаклі шмат нецэнзурнай лексікі. New York'79 — гэта твор для дарослых!

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі