Дзмітрыя Уса перавялі ў шпіталь у Мінску
Аб прычынах пераводу сваякам нічога не сказалі.
Пра перавод стала вядома ад Яўгеніі Ус, жонкі экс-кандыдата ў прэзідэнты. Яна кажа, што мужа перавезлі з Магілёва ў шпіталь на вуліцы Валадарскага ў Мінску. Гэта шпіталь асаблівага рэжыму замест таго, што быў зачынены пасля ліквідацыі турмы на вуліцы Кальварыйскай, перадае Радыё "Свабода".
Да гэтага Яўгенія Ус скардзілася, што ад мужа вось ужо больш за два тыдні няма ніякіх звестак.
Фота: udf.by