Еўрадэпутат: "Чорны спіс" трэба хутчэй пашыраць, а не звужаць
Марэк Мігальскі нічога не чуў пра ініцыятыву "Офісу за дэмакратычную Беларусь", каб ЕС перагледзеў цяперашні спіс неўязных беларускіх чыноўнікаў.
Еўрадэпутат лічыць, што Еўрасаюз хутчэй пашырыць спіс, чым перагледзіць яго.
Мігальскі: "Сітуацыя ў Беларусі хутчэй пагаршаецца, чым паляпшаецца. Гэта азначае, што спіс трэба хутчэй пашыраць, чым звужаць. Хіба што мы зразумеем гэта як заахвочванне некаторых функцыянераў рэжыму задумацца, ці варта яшчэ ставіць на Лукашэнку".
Еўрадэпутат падкрэсліў, што мэта санкцый супраць афіцыйнага Мінску — палепшыць стан палітвязняў.
Мігальскі: "Адным з нашых прыярытэтаў з'яўляецца тое, каб становішча палітычных вязняў паляпшалася, а не горшала. Калі б было так, што эфект быў бы адваротны, тады трэба было б перагледзець канцэпцыю. Але збольшага трэба, каб рэжым адчуваў на сябе ціск".