Еўрапарламент не прыняў закон супраць інтэрнэт-пірацтва

Крытыкі закону спасылаюцца на фармулёўкі, якія даюць занадта шырокую прастору для трактовак. На іх думку, перадае Радыё "Свабода", у такім выглядзе закон можа быць выкарыстаны ўладамі некаторых краін для абмежавання свабоды слова ў інтэрнэце.

Міжнароднае пагадненне па барацьбе з кантрафактнай прадукцыяй (ACTA) сёлета ў студзені падпісалі 22 з 27 краін Еўрасаюзу, а таксама шэраг іншых краін — у тым ліку ЗША і Японія.

Дакумент, аднак, яшчэ нідзе не быў ратыфікаваны.

Фота — abcwww.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі