Еўрапарламентары здзіўленыя, што беларусы не маюць адзінай пазіцыі

Адсутнасць адзінай пазіцыі ў беларускіх арганізацый, якія працуюць у еўраструктурах, моцна адбіваецца на стаўленні еўрапарламентароў да сітуацыі ў Беларусі. Такую заяву ў інтэрв'ю Еўрарадыё зрабіў выконваючы абавязкі дырэктара "Офісу беларускай палітычнай эміграцыі" ў Бруселі Сяргей Аксімовіч.

Паводле яго слоў, на сустрэчы ішла гаворка пра ініцыятыву "Офісу за дэмакратычную Беларусь" (Брусель), каб ЕС перагледзеў цяперашні спіс неўязных беларускіх чыноўнікаў. Тыя еўрапарламентары, якія цікавяцца сітуацыяй у Беларусі, схільныя да пашырэння "чорнага спісу" беларускіх чыноўнікаў, кажа Аксімовіч.

"Але пакуль нічога канкрэтнага яны сказаць не могуць. Выглядае, што ў Еўрапарламенце існуе невялікая разгубленасць праз розныя сігналы, якія яны атрымліваюць ад розных [беларускіх] груповак, якія працуюць у Еўрапарламенце...", — адзначыў дырэктар "Офісу беларускай палітычнай эміграцыі".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі