"Еўрапейская Беларусь" зладзіла акцыю каля калоніі "Віцьба-3"

Як інфармуе Радыё "Свабода", актывісты вывесілі плакат "Трымайцеся, мы з вамі!", адрасаваны Атрошчанкаву ды іншым палітвязням. Плакат быў замацаваны ў 20 метрах ад агароджы калоніі. Групу моладзі і расцяжку амаль адразу заўважыў вартавы на вышцы. Ён пачаў кудысьці тэлефанаваць, і за гэты час актывісты паспелі ад’ехаць.
Нагадаем, што Атрошчанкава асудзілі па "справе 19 снежня" на 4 гады калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі