Фермеры запырскалі Еўрапарламент малаком

Як перадае ВВС, фермеры дамагаюцца павышэння коштаў на малочныя прадукты на 25%, каб пакрыць выдаткі на вытворчасць.
Даволі часта малако, вырабленае ў ЕС, прадаюць па заніжаных цэнах з-за спаду сусветнага попыту і ўзмацнення канкурэнцыі.
У Бельгіі, напрыклад, гуртовая цана на літр малака складае 26 еўрацэнтаў, але кошт яго вытворчасці складае 40 еўрацэнтаў.

Еўрасаюз — найбуйнейшы вытворца малака ў свеце, а 2 гады таму амаль палова еўрабюджэту пайшла на дапамогу фермерам.

Фота — ctv.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі