Фрылансер Антон Сурапін пасля ператрусу не выходзіць на сувязь

Як паведаміў сайт "Хартыя-97", супрацоўнікі спецслужб высвятлялі, адкуль у журналіста — стваральніка і рэдактара сайта Belarusian News Photos здымкі шведскіх плюшавых мядзьведзікаў. Пасля гэтага ніякай інфармацыі ад Сурапіна не было. Як паведамляе прэс-служба Беларускай асацыяцыі журналістаў, старшыня арганізацыі Жанна Літвіна спрабавала ў другой палове дня высветліць яго месцазнаходжанне, але тэлефоны ў КДБ не адказвалі.

Нагадаем, што "дэсант плюшавых мядзведзікаў" быў выкінуты над Мінскам і Івянцом 4 ліпеня. Акцыю здзейснілі шведскія пілоты, якія вылецелі з тэрыторыі Літвы. Афіцыйныя беларускія ўлады адмаўляюць сапраўднасць звестак пра гэтую акцыю. Тым не менш, з'явілася інфармацыя, што праверкай займаецца прэзідэнцкая камісія.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі