Футбалісты маладзёжнай зборнай Беларусі стартуюць на чэмпіянаце Еўропы
Свой стартавы матч падапечныя Георгія Кандрацьева правядуць сёння ў Орхусе супраць зборнай Ісландыі.
Сёння ў Даніі стартуе фінальны турнір чэмпіянату Еўропы па футболе сярод маладзёжных каманд (U-21).
Свой стартавы матч у групе А падапечныя Георгія Кандрацьева правядуць сёння ў Орхусе супраць ісландскіх аднагодкаў, 14 чэрвеня згуляюць з датчанамі, а завершаць папярэдні этап 18 чэрвеня сустрэчай з камандай Швейцарыі, паведамляе БЕЛТА.
Поўны расклад гульняў маладзёжнага Еўра-2011 у Даніі:
Група А:
11 чэрвеня
Беларусь - Ісландыя, Данія - Швейцарыя;
14 чэрвеня
Ісландыя - Швейцарыя; Данія - Беларусь;
18 чэрвеня
Ісландыя - Данія, Швейцарыя - Беларусь.
Група В:
12 чэрвеня
Чэхія - Украіна, Англія - Іспанія;
15 чэрвеня
Чэхія - Іспанія, Украіна - Англія;
19 чэрвеня
Англія - Чэхія, Украіна - Іспанія.
Па дзве лепшыя каманды з кожнай групы працягнуць барацьбу ў паўфіналах, якія адбудуцца 22 чэрвеня. Фінальны матч пройдзе 25 чэрвеня. Акрамя ўзнагарод на цяперашнім першынстве разыгрываюцца таксама пуцёўкі на Алімпіяду-2012. Для заваявання алімпійскай ліцэнзіі трэба заняць не ніжэй за трэцяе месца, а калі ў тройку прызёраў ўвойдзе каманда Англіі, то пропуск на Гульні-2012 атрымае і зборная, якая заняла чацвёртае месца.
Усе матчы беларускія заўзятары змогуць убачыць у прамым эфіры Першага тэлеканала і тэлеканала "Лад ". Першы рэпартаж пачнецца сёння ў 18.50 на Першым канале.