Галоўны трэнер нямецкай зборнай у Мінску загаварыў па-беларуску

У пятніцу на "Мінск-Арэне" прайшоў таварыскі матч хакейных зборных Беларусі і Нямеччыны. Беларусы перамаглі па булітах — 4:3 (1:1, 1:1, 1:1, 0:0, 1:0).

Галоўны трэнер зборнай Нямеччыны яшчэ перад гульнёй заняўся вывучэннем беларускай мовы. Даючы інтэрв'ю "Прессболу" Пэт Картына распытваў, на якой мове размаўляюць беларусы ды казаў пра нацыянальную годнасць.

А пасля матча галоўны трэнер хакейнай нямецкай зборнай звярнуўся да беларускага калегі Андрэя Скабелкі.

"Віншую майго калегу! (гэтыя словы прагучалі па-беларуску — Еўрарадыё) Гэта быў добры таварыскі матч. Беларуская зборная выдатна каталася ў першым перыядзе, перайграла нас. Але пасля перапынку ўжо мы ўцягнуліся ў гульню, сталі дзейнічаць хутчэй, больш упэўнена, пачалі з’яўляцца моманты", — цытуе словы Картыны сайт goals.by.

6 красавіка зборныя Беларусі і Нямеччыны згуляюць у Салігорску (пачатак а 17-й гадзіне).

Фота — kicker.de

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі