Ганцаўскіх вяскоўцаў цягнуць у суд дзясяткамі
Адразу 17 жыхароў вёскі Хатынічы Ганцавіцкага раёна атрымалі выклікі ў суд. Нагодай стала тое, што яны нібыта не заплацілі камунгасу за вываз смецця.
Што праўда, большасць выкліканых кажа, што такой паслугай яны не карысталіся і ўвогуле пад дамовай з камунгасам не іх, а падробленыя нейкім подпісы. Мясцовыя жыхары мяркуюць, што, магчыма, подпісы падрабілі тыя, хто складаў дамовы. Аплату за вываз смецця трэба ўнесці за мінулы год. Памеры аплаты вагаюцца ад 25 да 130 тысяч рублёў, паведамляе газета “Ганцавіцкі час”
Судовае паседжанне па гэтай справе ператварылася ў своеасаблівы сялянскі мітынг. Вяскоўцам параілі напісаць заявы ў міліцыю, каб тая даведалася, хто ж падрабляў подпісы.