Гандлярам з Чэрвенскага рынку дапамаглі праблемы інвестара
Прадпрымальнікам дазволілі працаваць на ранейшым месцы да 15 студзеня 2012 года.
Рэч у тым, што ў іранскай кампаніі Didas, якая мае паставіць на месцы сталічнага рынку шматфункцыянальны комплекс, узніклі праблемы з узгадненнем архітэктурнага праекта. Экспертыза пакуль не дала заключэння па гэтым праекце і адпаведна, няма дазволу пачынаць будаўніцтва. Паводле графіку работ, яно мела пачацца акурат 15 студзеня наступнага года.
Таму пакуль гандляры з Чэрвенскага працуюць па-старому. Аднак дата высялення для іх таксама адносная. Калі праект кампаніі Didas узгодняць раней, то прадпрымальнікі вымушаныя будуць сысці, паведамляе TUT.by