Гары Паганяйла не атрымае грошы ад трох міністэрстваў

Нагадаем, што прадстаўнік Беларускага Хельсінкскага камітэта судзіўся адразу з трыма міністэрствамі — фінансаў, юстыцыі і ўнутраных справаў. Паганяйла патрабаваў кампенсаваць маральную шкоду, якую яму нанесла абмежаванне ў выездзе за мяжу Беларусі.

Пра такое абмежаванне Паганяйла даведаўся ў сакавіку 2012 года. Прычынай унясення Паганяйлы ў спіс невыязных стала тое, што ён нібыта мае фінансавыя парушэнні. Давесці неправамоцнасць гэтага праваабаронцу ўдалося толькі летам — тады суд Маскоўскага раёна Мінска пастанавіў вярнуць Паганяйлу права на выезд. Прычынай памылкі быў названы “тэхнічны збой”.

Паганяйла з такой фармулёўкай нязгодны. Ён дамагаўся, каб вінаватыя былі пакараныя, а таксама хацеў атрымаць кампенсацыю ў 3 мільёны рублёў.

Фота — belsat.eu

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі