"Гавары праўду!" плануе пікеты ў 9 гарадах
Актывісты кампаніі "Гавары праўду!" падалі заяўкі на правядзенне пікетаў салідарнасці адразу ў некалькіх гарадах.
Пікеты плануецца зладзіць 19 сакавіка — праз тры месяцы пасля Плошчы і 25 сакавіка — у Дзень волі. Заявўкі перадалі ў выканкамы Брэста, Баранавічаў, Белаазёрска, Глыбокага, Гарадка, Оршы, Ліды, Слоніма і Гродна.
Мэта пікетаў — інфармаванне грамадзянаў пра сітуацыю з палітзняволеннымі ў Беларусі, паведамляе zapraudu.info.